Як паведамілі ў міліцыі, 6 студзеня ў першай гадзіне ночы каля аднаго з начных магазінаў Брэста зламыснік звярнуўся да 29-гадовай жанчыны-вадзіцеля з просьбай падвезці ў раён Цэнтра творчасці моладзі. Ён спаслаўся на тое, што нібыта не мясцовы і дрэнна ведае горад.
Затым, папрасіўшы павярнуць у адзін з двароў у цэнтральнай частцы горада, зламыснік напаў на жанчыну, якая была за рулём. Ёй удалося пакінуць аўтамабіль. Пакуль вадзіцель выклікала міліцыю, злачынца ўцёк.
У размове з пацярпелай ён назваўся Іванам, жыхаром Мінска, які прыехаў у Брэст да блізскіх сваякоў.
Па ўстаноўленых у магазіне камерах відэаназірання пацярпелая ўказала на мужчыну, які напаў на яе. Ён падазраецца ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 339 УК (хуліганства).
Міліцыя звяртаецца з просьбай да грамадзян, якія ведаюць нападаўшага, паведаміць па тэлефонах: +375 292 200 398; +375 298 236 590 (МТС); +375 296 867 279 (Велкам): або па тэлефоне спецлініі 102 у мясцовы орган унутраных спраў.