Пракуратура Мінска 9 студзеня санкцыянавала змяшчэнне пад варту падазроных у двух забойствах, учыненых у сталіцы ў навагоднія святы. 

Адно са злачынстваў было ўчынена ў Заводскім раёне 1 студзеня. Падазроны мужчына 1965 года нараджэння, індывідуальны прадпрымальнік, таксіст, сваю віну адмаўляе. Ён падазраецца ў тым, што падчас святкавання Новага года ў сварцы нанёс жонцы 1964 года нараджэння больш за 20 удараў нажом у шыю і грудзі. Жанчына памерла на месцы. 

Другое злачынства было ўчынена таксама 1 студзеня ў Кастрычніцкім раёне. Падазроны, 31-гадовы мужчына, пасварыўся з адным з удзельнікаў святкавання Новага года, 55-гадовым мужчынам. Калі апошні пайшоў спаць — зарэзаў яго. Труп быў знойдзены толькі 2 студзеня. У кастрычніку 2014 года падазроны вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі. Ён быў асуджаны за рабаванне і разбой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?