Пасля тэракту ў Charlie Hebdo па інтэрнэце (ды і ў афлайне) было чуваць «мусульмане — тэрарысты», «іслам — рэлігія зла» і падобнае. Пасля захопаў закладнікаў гэтыя думкі выказваюцца толькі часцей. «Алаху акбар» некаторыя ўспрымуць адно як «я вас заб’ю».
Але з тых 1,5 млрд, што называюць сябе мусульманамі, далёка не ўсе — ашалелыя забойцы. Многія, нават абражаныя карыкатурамі, не падтрымліваюць тэрарыстаў.
Як і не ўсе хрысціяне падтрымлівалі паляванне на вядзьмарак.
Прыкладам таму можа паслужыць падборка карыкатур на тэму Charlie Hebdo з арабскіх газет. Веравызнанне не замінае казаць выраз, што стаў дэвізам: «Мяне зваць Шарлі».
«Але ж ён назваў мяне тэрарыстам!». Ліванская An Nahar
«Давайце адпомсцім забойцам карыкатурыстаў». Ліванская An Nahar
«Свабода выказвання — Тэрор». Катарская Al-Arabi Al-Jadeed.
«У падтрымку Charlie Hebdo». Makhlouf для егіпецкай Al-Masry Al-Youm.
«Хай жыве сатыра!». Anwar для егіпецкай Al-Masry Al-Youm.
«Свабода на нябёсах». Ліванская Al Akhbar.
Надпіс крывёй: «свабода». Надпіс на нажы: «закон для журналістаў». Невядомая арабская газета.
Лонданская арабская газета Asharq Alawsat.