Лідар гандбольнай зборнай Беларусі Сяргей Рутэнка распавёў, што ў ваенных дзеяннях на тэрыторыі Украіны падтрымлівае палітыку Беларусі і дзеянні Расіі.

— У гульні можна многае прадказаць. У жыцці сюжэты часам складанейшыя. Сочыш за тым, што адбываецца ва Украіне?

— У мяне нямала сваякоў па абодва бакі канфлікту. Таму цікавыя ўсе пункты гледжання. Я ж падтрымліваю палітыку нашай дзяржавы і дзеянні Расіі. На мой погляд, гэта адна з нешматлікіх краін, якія могуць сказаць «не» таму, што адбываецца ў глабальнай палітыцы. І зараз яе за гэта караюць. Мне здаецца, на месцы расійцаў я дзейнічаў бы гэтак жа.

— Што думаюць на гэты конт хлопцы з зборнай?

— Калі абмяркоўваем гэтыя праблемы, кожны імкнецца абгрунтаваць сваё меркаванне. Хоць цяпер цяжка разглядзець аб'ектыўную карціну. У асвятленні падзей кожны імкнецца перацягнуць коўдру на свой бок. Але калі ў цябе ёсць аргументы, людзі, як правіла, з імі згаджаюцца. А калі не, то мы дыскутуем - балазе часу ў дарозе хапае. Як усё заканчваецца? Дзякуй богу, без боек… - сказаў Рутэнка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?