Медыцынскія работнікі адной з падстанцый хуткай медыцынскай дапамогі Мінска з 12 студзеня пачнуць выкарыстоўваць на выкліках дыктафоны.

Пра гэта паведаміў галоўны доктар Гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Мінска Аляксандр Жынко.

Чакаецца, што такое новаўвядзенне дазволіць разабрацца ў канфліктных сітуацыях (калі такія будуць) паміж медработнікам і пацыентам, а таксама дапаможа кантраляваць свае эмоцыі як самім медработнікам, так і пацыентам і іх сваякам.

Па інструкцыі, медыцынскі работнік абавязаны папярэдзіць пацыента і яго блізкіх пра запіс размовы на дыктафон. Пасля змены ўсю інфармацыю будуць скідаць на камп'ютар, які знаходзіцца на падстанцыі. Дадзеныя прааналізуюць і заархівуюць.

Пакуль гэта толькі эксперымент. Калі ён зарэкамендуе сябе як ўдалы, тэхніку закупяць для ўсіх брыгад хуткай медыцынскай дапамогі, аўдыёзапіс падчас наведвання хворага будзе абавязковым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?