Еўрапейскія лідары прыедуць у Парыж, каб прыняць удзел у маршы памяці ахвяр тэракту.

Запрашэнне французскага прэзідэнта на мерапрыемства, якое адбудзецца ў нядзелю, 11 студзеня, прыняў прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран.

Пра свой удзел у маршы заявілі прэм'ер-міністр Іспаніі Марыяна Рахой, прэм'ер-міністр Італіі Матэа Рэнцы, прэм'ер-міністр Бельгіі Шарль Мішэль.

Як паведамляе французскае выданне Le Figaro, у маршы возьме ўдзел таксама канцлер Германіі Ангела Меркель.

Таксама пра сваё жаданне далучыцца да ўшанавання памяці ахвяр тэракту заявілі прэзідэнт Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер і прэм'ер-міністр Фінляндыі Аляксандр Стуб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?