Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка возьме ўдзел у Маршы салідарнасці кіраўнікоў краін ЕС, што пройдзе ў Парыжы 11 студзеня.
Пра гэта кіраўнік Украіны напісаў у сваім твітары.
«В неділю в Парижі з народом Франції і Президентом Аляндам візьму участь у Марші єдності. Скажемо ні тероризму, так — свободі і демократії», — напісаў Парашэнка.
Пра ўдзел у Маршы кіраўнікоў Расіі і Беларусі іх прэс-службы пакуль маўчаць, а твітараў, здаецца, у іх няма.
0
0
0
0
0
0