netwerk24.com

netwerk24.com

Прэзідэнт ПАР Джэйкаб Зума абвясціў аб экспрапрыяцыі зямель, адзначыўшы, што гэта прадугледжана канстытуцыяй краіны. Пра гэта ў суботу, 10 студзеня, паведамляе News24.

«Зямля будзе вернута нашаму народу, і мы заклікаем урад дзейнічаць хутка і прыняць адпаведнае заканадаўства ўжо ў гэтым годзе. Экспрапрыяцыя будзе ажыццёўлена ў адпаведнасці з канстытуцыяй», — заявіў Зума, выступаючы на святкаванні 103-й гадавіны кіруючай партыі Афрыканскі нацыянальны кангрэс.

Канстытуцыя ПАР прадугледжвае выплату кампенсацыі за экспрапрыяваныя зямлі.

Папраўка да «Закону аб рэстытуцыі правоў на зямлю», якая дазваляе ўраду ПАР экспрапрыяваць землі белых фермераў з выплатай грашовай кампенсацыі без рашэння суда, уступіла ў сілу ў 2004 годзе. Гэта тычыцца толькі той зямлі, з якой раней незаконна сагналі яе спрадвечных гаспадароў — афрыканцаў. Закон закліканы змяніць становішча, якое дазволіла белым перасяленцам забраць зямлю ў карэннага чарнаскурага насельніцтва больш за 100 гадоў таму.

Ужо каля 1,8 млн чалавек скарысталіся праграмай урада па рэстытуцыі зямель. Афрыканскі нацыянальны кангрэс занепакоены такім тэмпам пераразмеркавання зямель.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?