У чарговым матчы чэмпіянату КХЛ мінскае «Дынама» выйграла ў гасцях у «Сочы» з лікам 3:2 (1:1, 0:0, 2:1). «Дынама» двойчы саступала ў ходзе гульні, але атрымала валявую перамогу.
У «Сочы» двойчы шайбу закідваў беларус Андрэй Касціцын, у мінчан — Калюжны, Шчэхуры і Чічу.
У «Дынама» пасля 43 гульняў 79 балаў і 5-е месца ў Заходняй канферэнцыі.
Наступныя тры гульні — дома: з маскоўскім «Дынама» (13 студзеня), «Лакаматывам» (15-га ) і «Віцязем» (17 студзеня)