Баевікі-«стралкоўцы» заяўляюць пра высокі ўзровень карупцыі і «аджым» ў так званай «ДНР».
Пра гэта сведчыць іх відэа-зварот да былога лідэра баевікоў Ігара Гіркіна (Стралкова).
«За кошт нашых жыццяў, за кошт нашых памкненняў [ДНР] адбіваюць сабе бізнэсы, усе шахты і ўсе заводы — дык я не разумею, навошта гэта…», — кажа на відэа баявік з пазыўным «Малы».
Іншыя баевікі таксама абураныя, што ў «ДНР» прадаюць вугаль людзям па поўнай цане.
«Прадаяце вугаль… Кажаце, што трэба папаўняць казну. Папаўняйце. Чаму вы з людзей дзераце па поўнай цане — зноў невядома… Пры Украіне такой карупцыі не было. Каму вайна, а каму маці родная. Я не разумею… З-за чаго мы ваявалі — «аджым», карупцыя, да таго і прыйшлі. І яшчэ больш стала», — канстатуе «Малы».
«Атрымалася, што ў нас вораг сядзіць у тыле», — кажуць баевікі.





