Пакістанскія ўлады паведамілі аб тым, што 57 чалавек загінулі ў выніку сутыкнення аўтобуса з бензавозам каля горада Карачы. Сярод загінулых - дзевяць членаў адной сям'і.
Паведамляецца, што ў момант сутыкнення бензавоз ехаў па сустрэчнай паласе з перавышэннем хуткасці. Пасля таго як ён пратараніў аўтобус, абедзве машыны загарэліся.
Аўтобус быў перапоўнены, і некаторыя пасажыры ехалі на даху. Ім удалося выратавацца.
Кіроўца бензавоза пасля сутыкнення збег.





