Сусветныя лідары збіраюцца ў Парыжы для ўдзелу ў маршы адзінства, які пройдзе ў нядзелю ў памяць ахвяр тэрактаў апошніх дзён. На гэтым тыдні ад рук ісламскіх экстрэмістаў у французскай сталіцы загінулі 17 чалавек.

У маршы возьмуць удзел больш за 40 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, у тым ліку прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху і лідар Палесцінскай аўтаноміі Махмуд Абас.

Расею будзе прадстаўляць міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў, Беларусь — пасол Павел Латушка.

Чакаецца, што на вуліцы Парыжа выйдзе больш за мільён чалавек.

Гарантаваць бяспеку акцыі будуць тысячы вайскоўцаў і паліцэйскіх. У цэнтры французскай сталіцы па ходзе маршу на дахах дамоў будуць размешчаны снайперы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?