Менавіта артыкулы пра мінет («мінэт» класічным правапісам), расійскага прэзідэнта і мову сталіся самымі папулярнымі на беларускай Вікіпедыі, якая вядзецца класічным правапісам.
Такі рэйтынг складаецца трэці год запар. У 2013 годзе чытачоў інтэрнет-энцыклапедыі больш за ўсё цікавіла беларуская мова, Максім Багдановіч і літара «Ў», у 2012 трэцяе месца займаў артыкул пра Янку Купалу. З поўным спісам папулярных артыкулаў азнаёміцца можна тут.
У Беларусі існуе дзве вікіпедыі. Пасля 2007 года адна з іх вядзецца школьным правапісам, другая — класічным. Першая налічвае каля 80 тысяч артыкулаў, другая мае больш за 50.





