Лідар французскіх ультраправых Марын Лё Пэн заклікала сваіх прыхільнікаў не прымаць удзел у маршы, які праходзіць у нядзелю ў Парыжы, сказаўшы, што ўрад не дапусціў яе да ўдзелу ў яго падрыхтоўцы.
Паводле яе слоў, урад сацыялістаў на чале з Франсуа Аляндам кіруецца фракцыйнымі меркаваннямі і спрабуе зарабіць палітычныя балы на маршы салідарнасці з ахвярамі нападу ісламістаў.
Марын Лё Пэн паведаміла, што замест гэтага яна возьме ўдзел у маршы, які пройдзе ў горадзе Бакер на поўдні Францыі, дзе узначалены ёю Нацыянальны фронт мае магутную падтрымку.





