На вуліцы Францыі ў памяць аб загінулых пры тэрарыстычных нападах у Парыжы выйшлі больш за 2 млн чалавек.
Паводле паліцыі, у Парыжы на марш выйшлі каля 1,5 млн чалавек, крыху менш за мільён чалавек прынялі ўдзел у іншых французскіх гарадах.
Міністэрства ўнутраных спраў Францыі назвала акцыю «беспрэцэдэнтнай», а таксама папярэдзіла, што афіцыйныя лічбы прыблізныя.
У Брусэлі на марш адзінства выйшлі каля 15 тыс. чалавек.





