Наталля Качанава, новы віцэ-прэм’ер па сацыяльных пытаннях, дала першае інтэрв’ю.

Карэспандэнт тэлеканала СТВ запытаўся меркаванне чыноўніцы наконт прапаноў яе папярэдніка Анатоля Тозіка. Ці варта ўводзіць плату за наведванне паліклінік і дзіцячых садкоў?

«Што датычыцца паліклінік, я не зусім падтрымліваю гэтую прапанову, таму што гэта не бясспрэчнае пытанне на дадзеным этапе».

Наконт дзіцячых садкоў у Качанавай іншае меркаванне. «Такога, каб нехта трымаў месца ў садку – гэтага рабіць нельга. Магчыма, пытанне варта вырашаць фінансавых шляхам, а магчыма, трэба падумаць, ці трэба гэтай сям’і месца ў садку».

* * *

Першая жанчына – віцэ-прэм’ерка. Пяць фактаў пра Наталлю Качанаву

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0