reuters.com
Інтэрпал абвясціў былога прэзідэнта Украіны ў міжнародны вышук.
Пра гэта сведчыць інфармацыя на афіцыйным сайце арганізацыі ў панядзелак, 12 студзеня.
Януковіч апынуўся ў вышуку Інтэрпала па ініцыятыве вярхоўных суддзяў Украіны. Экс-прэзідэнт абвінавачваецца ў крадзяжы маёмасці і злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі.
У сваім фэйсбуку інфармацыю таксама пацвердзіў кіраўнік МУС Украіны Арсен Авакаў. Акрамя таго, ён назваў і іншых асоб, якія адшукваюцца Інтэрпалам па ініцыятыве Украіны, у тым ліку былы прэм'ер Мікалай Азараў, алігарх Аляксандр Януковіч ды інш.





