У панядзелак, 12 студзеня, у Ленінскім судзе беларускай сталіцы разглядаліся справы трох затрыманых на панк-канцэрце, які праходзіў у суботу ў клубе «Піраты».
Усіх іх абвінавацілі ў дробным хуліганстве, а дваіх з іх яшчэ і ў распаўсюдзе «экстрэмісцкай літаратуры». Што да апошняга, дык у судзе былі выяўленыя недахопы ў складанні дакументаў, таму пратаколы вярнулі ў РУУС на дапрацоўку.
Усіх затрыманых абвінавацілі ў лаянцы матам, калі ў залу забег нарад АМАПа. Усе прызналі сваю віну. Нягледзячы на гэта, дзяўчына атрымала штраф — 1 млн 800 тысяч рублёў, двое хлопцаў — па 10 сутак адміністрацыйнага арышту.





