Прафесар Рыгор Іофэ — географ. У СССР ён працаваў у Інстытуце геаграфіі Расійскай Акадэміі навук. А ў ЗША ён знайшоў сябе ў правінцыйным Рэдфардскім універсітэце штата Вірджынія.

Кніга «Пераацэнка Лукашэнкі: Беларусь у культурным і геапалітычным кантэксце» (Reassessing Lukashenka: Belarus in Cultural and Geopolitical Context) выйшла ў канцы 2014 года ў ЗША і ўтрымлівае сямігадзіннае інтэрв'ю з Лукашэнкам, якога Іофэ быў удастоены ў 2011 годзе.

Гаворка, праўда, аб пераацэнцы, якую павінны ажыццявіць чытачы. Сам Іофэ ацэньвае Лукашэнку пазітыўна даўно і паслядоўна, а апазіцыю яму і беларускі нацыянальны рух — негатыўна.

Новую кнігу Іофэ прэзентуюць у Акадэміі кіравання пры прэзідэнце.

А ў панядзелак, 12 студзеня, з прафесарам Іофэ сустрэўся і асабіста Аляксандр Лукашэнка. Лукашэнка адзначыў, што для ацэнкі сённяшняй сітуацыі ва Усходняй Еўропе важны погляд аб'ектыўнага і неабыякавага эксперта «з боку». Такім ён якраз лічыць Рыгора Іофе.

Напярэдадні Іофэ пусцілі ў праграму «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь-1». Там ён казаў пра тое, што «Лукашэнку недаацэньваюць, яго не вельмі добра разумеюць».

Пра лёсы Статкевіча, Ганчара і Васіля Быкава прафесар Іофэ прамаўчаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?