28-гадовы Кім ажаніўся з 22-гадовай Надзеяй Рындзевіч. Як і Кім, яна беларускамоўная, патрыятычна настроеная дзяўчына. Яны абое — евангельскія хрысціяне, хадзілі ў адну царкву.
Фота Дзяніса Садоўскага.
І вяселле прайшло ў царкве «Ласка Божая». На ім прысутнічалі сем'і Северынцаў, Дашкевічаў, Харланчукоў, Беленькіх, Шэйнаў, Глотавых, Дзмітрыевых, тэлевядучы і акцер Сяргей Жбанкоў.
Прыехалі таксама сябры з Украіны, Расіі і Еўропы.
Самымі шчаслівымі на вяселлі былі, як заўжды, бацькі маладых. Фота Змітра Дашкевіча.





