У Шклове з-за аварыі на каналізацыйна-помпавай станцыі абмежавана падача гарачай і халоднай вады ў жылыя дамы.
Як паведаміў БелаПАН жыхар Шклова, экс-кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў, ужо другі дзень супрацоўнікі ЖКГ не могуць ліквідаваць аварыю, таму знізілі ціск у водаправодзе, каб зменшыць паступленне сцёкаў у каналізацыю.
«Гэтая помпавая станцыя знаходзіцца каля моста цераз Днепр і перапампоўвае фекаліі з усяго горада цераз раку на ачышчальныя збудаванні.
Вады ў горадзе няма на другіх паверхах і вышэй. Гарачай вады няма зусім», — сказаў Кастусёў.
У дыспетчарскай раённага ЖКГ пацвердзілі гэтыя праблемы на каналізацыйна-помпавай станцыі, зазначыўшы, што робіцца ўсё для аднаўлення паўнацэннага водазабеспячэння.





