У сталіцы з'явіліся новыя білборды, прысвечаныя камандзе «Дынама-Мінск».

Іх адметнасць у параўнанні з папярэднікамі — выкарыстанне беларускай мовы, нязвыклых для традыцыйнага дызайну «зубраў», але цалкам зразумелых у нацыянальным кантэксце, колераў, у прыватнасці, чырвонага, з’яўленне новых герояў (І. Шынкевіч, Дз. Мільчакоў, А. Гаўрус). Абнавіўся і слоган: «Каманда тваёй сталіцы!»

Неўзабаве аналагічныя па дызайне банэры з’явяцца і ў абласных цэнтрах краіны. Яны будуць адрознівацца толькі слоганам: «Каманда тваёй краіны!»

«Новая серыя білбордаў пазіцыянуе «Дынама-Мінск» як нацыянальны клуб, які прадстаўяле нашую краіну на міжнароднай арэне, здабытак усёй Беларусі!» — гаворыцца на афіцыйнай старонцы клуба. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0