Аварыя адбылася каля 14.50 на выездзе з вуліцы Чырвоназоркавай на праспект Незалежнасці.
Папярэдне, «Фальксваген» сутыкнуўся з «Роверам» на праспекце. «Немца» адкінула на «Мерседэс», што рыхтаваўся выехаць з вуліцы Чырвоназоркавай. У «Фальксваген» ззаду ўрэзаўся таксама «Фальксваген». «Ровэр» сутыкнуўся яшчэ з «Крайслерам».
Пацярпелых няма. Машыны моцна не патрушчыла.





