Як паведамілі ў Следчым камітэце, у сталіцы арыштаваны двое 17-гадовых падлеткаў. Яны не вучацца і не працуюць.
Адзін з іх нарказалежны. Апошнім часам ён жыў у затрыманага прыяцеля, з чыйго камп’ютара набываў спайсы, якія ўжываў сам і распаўсюджваў сярод іншых. Яго затрымалі, калі з закладкі ён даставаў спайсы. У яго канфіскавалі 8 грам сумесі для палення, якія ўтрымлівалі псіхатропы, электронныя вагі, прылады для расфасоўкі і курэння.
Устаноўлена, што ён рэгулярна частаваў спайсамі прыяцеля, у якога жыў. У апошняга знайшлі 6 грам сумесі для палення.





