Упраўленнем Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці распачатая справа на падставе п. 6 ч. 2 арт. 139 КК (забойства, учыненае з асаблівай жорсткасцю) па факце забойства дырэктара адной з фермерскіх гаспадарак Пінскага раёна.
Як паведаміла афіцыйная прадстаўніца упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова, цела 27-гадовага дырэктара з прыкметамі гвалтоўнай смерці было знойдзенае вечарам 11 студзеня ў лясным масіве Іванаўскага раёна.
Паводле падазрэння ва ўчыненні гэтага злачынства супрацоўнікамі органаў унутраных спраў затрыманыя двое жыхароў Пінскага раёна.
Следчымі праводзяцца неадкладныя следчыя і іншыя працэсуальныя дзеянні, прызначаны комплекс судовых экспертыз. Устанаўліваюцца матывы і акалічнасці забойства.





