За ўхіленне ад службы ва Узброеных Сілах Украіны пагражае крымінальная адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў.

Аб гэтым паведаміў у ходзе прэс-канферэнцыі генерал-маёр, першы намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення абароннага і мабілізацыйнага планавання Генштаба Узброеных Сіл Украіны Уладзімір Талалай.

Паводле яго слоў, ухіленне ад воінскай службы ва Украіне з'яўляецца сур'ёзнай праблемай і будзе гэтак жа сур'ёзна карацца. «Заканадаўствам прадугледжваецца адказнасць. Калі грамадзянін адкрыта заявіць аб сваім нежаданні праходзіць воінскую службу, крымінальная адказнасць за гэта прадугледжваецца ад 2 да 5 гадоў пазбаўлення волі. За больш лёгкія парушэнні — адміністрацыйная адказнасць», — адзначыў Талалай.

Чацвёртая хваля мабілізацыі ва Украіне стартуе 20 студзеня, яшчэ дзве плануецца правесці ў красавіку і чэрвені. У ходзе мабілізацыі будзе прызвана амаль 50 тыс. чалавек.

Пад прызыў не падпадуць недзеяздольныя грамадзяне, шматдзетныя таты, тыя, хто даглядае недзеяздольных сваякоў, студэнты і аспіранты ВНУ дзённых форм навучання, а таксама свяшчэннікі.

8 студзеня міністр абароны Украіны Сцяпан Палтарак заявіў, што ў 2015 годзе можа быць мабілізавана амаль 104 тыс. чалавек, калі гэта будзе неабходна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?