У Танзаніі абвешчана аб забароне знахарства — гэта толькі частка дзеянняў уладаў, накіраваных на тое, каб спыніць напады на альбіносаў.
Па словах грамадзянскіх актывістаў, за апошнія некалькі гадоў у Танзаніі забіта больш за 70 альбіносаў.
Прычына злачынстваў — распаўсюджаныя забабоны, што зелле з частак цела такіх людзей прыносіць поспех і багацце.
Забарона знахарства уведзеная пасля таго, як ААН нядаўна асудзіла выкраданне чатырохгадовай дзяўчынкі-альбіноса на паўночным захадзе Танзаніі.





