У Саудаўскай Аравіі памёр кароль Абдала Бэн Абдэль Азіз Аль Сауд, абвясціла дзяржаўнае тэлебачанне краіны.

Абдалу было больш за 90 гадоў, ён узышоў на трон у 2005 г., фота AP.

Абдалу было больш за 90 гадоў, ён узышоў на трон у 2005 г., фота AP.

У заяве, зробленай раніцай у пятніцу, гаворыцца, што новым каралём Саудаўскай Аравіі стане яго брат Салман.

Незадоўга да афіцыйнага абвяшчэння Саудаўскае тэлебачанне спыніла рэгулярныя перадачы і перайшло на чытанне сур Карана, што звычайна азначае смерць аднаго са старэйшых членаў каралеўскай сям'і.

Каралю Абдалу пераваліла за 90 гадоў (з большай дакладнасцю вызначыць яго ўзрост не ўяўлялася магчымым). Апошнія некалькі тыдняў ён правёў у бальніцы з-за лёгачнай інфекцыі.

Кароль узышоў на трон у 2005 годзе, але апошнія некалькі гадоў часта хварэў.

79-гадовы Салман стаў выконваць большую частку абавязкаў манарха ў час хваробы караля Абдалы.

Новаму каралю краіны — лідара па здабычы і экспарце нафты — 79 гадоў, Reuters.co.

Новаму каралю краіны — лідара па здабычы і экспарце нафты — 79 гадоў, Reuters.co.

Новым наследнікам трона абвешчаны кроўны брат караля Абдалы прынц Мукрын. Яму 69 гадоў.

Усе яны — сыны заснавальніка Каралеўства Саудаўская Аравія, караля Абдэль-Азіза, якога за межамі арабскіх краін часта называюць Ібн Саудам. Ён памёр у 1953 годзе.

Абдала быў 13-м з 37 сыноў караля Абдэль Азіза. Лічыцца, што ён нарадзіўся 1 жніўня 1924 у Эр-Рыядзе, хоць дакладная дата яго нараджэння не вядомая.

У самой Саудаўскай Аравіі ён лічыўся рэфарматарам, хоць і не радыкальным.

Пры яго праўленні дазвалялася ўмераная крытыка ў прэсе. Ён таксама даваў зразумець, што хацеў бы, каб больш жанчын атрымлівалі дазвол працаваць.

Лічыцца таксама, што ён некалькі аслабіў кантроль над насельніцтвам з боку рэлігійнай паліцыі.

Кароль Абдала, да прыкладу, дазволіў жанчынам браць удзел у выбарах у мясцовыя кансультатыўныя рады.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама выказаў свае спачуванні ад асобы амерыканскага народа.

«У якасці лідара ён заўсёды быў шчырым і меў смеласць адстойваць свае перакананні. Адным з такіх перакананняў была яго трывалая і гарачая вера ў важнасць амерыкана-саудаўскіх адносін у якасці сілы, якая забяспечвае стабільнасць і бяспеку на Блізкім Усходзе і за яго межамі», — гаворыцца ў заяве амерыканскага прэзідэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?