leparisien.fr
Памёр грэчаскі спявак Дэміс Русас. Музыкант памёр на 69-м годзе жыцця, паведамляе Le Figaro са спасылкай на дачку музыканта. Прычына смерці пакуль невядомая.
Demis Roussos. Goodbye my love, goodbye
У снежні 2014 г. Русас меўся выступіць з чарговым канцэртам у Мінску, але з-за хваробы канцэрт перанеслі на красавік.
Апошнім часам Русас пражываў як у Грэцыі, так і ў Францыі, дзе ў яго быў дом у размешчаным побач з Парыжам горадзе Нэі.
Ураджэнец егіпецкай Александрыі пачаў сваю кар'еру як басіст ўплывовага прагрэсіў-рок-гурту Aphrodite's Child, пасля чаго пачаў сольную кар'еру.
Як сцвярджае менеджмент выканаўцы, наклады яго дыскаў перавышаюць 60 млн асобнікаў.
У 1985 годзе спявак, чыім сапраўдным імем было Артэміс Вентурыс Русас, на два дні стаў закладнікам ісламістаў з «Хезбалы» разам з іншымі пасажырамі рэйса Каір — Сан-Дыега авіякампаніі Trans World Airlines.
Nana Mouskouri & Demis Roussos. To Gelakaki (народная песня)





