Colleen McCullough. Photo: Danielle Smith, smh.com.au
Аўстралійская пісьменніца Колін Маккалоу, найбольш вядомая як аўтар культавага рамана «Спяваючыя ў цярноўніку» (The Thorn Birds), памерла ва ўзросце 77 гадоў, паведамляе Sydney Morning Herald.
Маккалоу памерла ў бальніцы на востраве Норфалк (Аўстралія). Яна перанесла некалькі інфарктаў і апошнія гады была прыкавана да інваліднага вазка.
Кніга «Птушкі ў цярноўніку» была выдадзена ў 1977 годзе і стала бэстсэлерам па ўсім свеце. У 1983-м яна была экранізавана. Апошні раман аўстралійскай пісьменніцы «Горкая радасць» датаваная 2013 годам. Усяго Маккалоу напісала больш за 25 кніг.





