У Зімбабвэ загаварылі пра здароўе 90-гадовага прэзідэнта Роберта Мугабэ, які на дадзены момант з'яўляецца самым пажылым кіраўніком дзяржавы ў свеце, пасля таго, як ён упаў з прыступак.
Як паведамляе news24.com, пажылы кіраўнік дзяржавы выступаў з прамовай у аэрапорце, вярнуўшыся пасля візіту ў Эфіопію. Пасля выступу прэзідэнт пачаў сыходзіць па прыступках, але спатыкнуўся і паляцеў уніз на вачах ва ўсіх.
Да прэзідэнта ў момант падбеглі памочнікі, якія дапамаглі яму падняцца, пасадзілі ў машыну і павезлі. А журналістаў, якія паспелі зняць падзенне Мугабэ, абшукалі службы бяспекі і прымусілі выдаліць крамольныя фатаграфіі.
Тым не менш, фота і відэа падзення патрапілі ў інтэрнэт і на працягу сутак зрабілі Мугабэ героем мноства мемаў.
0
0
0
0
0
0