Наведваючы элітную вайсковую частку 3214, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на «фанацкае пытанне». Падчас сустрэчы кіраўніка дзяржавы з кіруючым складам органаў унутраных спраў, унутраных войскаў МУС і курсантамі факультэта ўнутраных войскаў Вайсковай акадэміі, Лукашэнка звярнуў увагу на актывізацыю супрацьпраўных памкненняў асобных моладзевых аб'яднанняў, у прыватнасці футбольных фанатаў.

«Спакой у краіне — гэта галоўнае», — падкрэсліў кіраўнік дзяржывы, паведамляла БелТА. Асабліва актуальна гэта ў год прэзідэнцкіх выбараў.

Відаць, немалую ролю тут адыгралі падзеі ва Украіне. Менавіта фанаты футбольных клубаў былі рухаючай сілай кіеўскага Майдана. І менавіта фанаты масава сталі запісвацца ў добраахвотніцкія батальёны падчас вайны на Усходзе Украіны.

Беларускія фанаты таксама сябе прадэманстравалі летась падчас гульні ў Барысаве Беларусь – Украіна. Беларускі фан-сектар салідарызаваўся з украінцамі. Было праспявана шмат песняў разам, праскандавана «Слава Украіне» і «Жыве Беларусь», не забыліся і на Пуціна.

Але варта адзначыць, што беларускі фанацкі рух не такі шматлікі, як ва Украіне, Польшчы ці Расіі. Некалькі сотняй прыхільнікаў маюць толькі рухі мінскіх «Дынама», «Партызана», «Тарпеда», брэсцкага «Дынама», барысаўскага БАТЭ, «Гомеля» ды «Дняпра». Ва ўсіх астатніх клубаў актыўных фанатаў хіба што дзясяткі, а часам і адзінкі.

На сёння беларускі фанацкі рух падзелены на палітычных поглядах на «правых» і «левых». Да апошніх адносяцца фанаты «Партызана», «Гарадзеі», «Рудзенска», «Івацэвічаў», «Бярозы». Аднак большасць прытрымліваецца ўсё ж правых поглядаў.

Тым не менш, незалежна ад гэткага дзялення ўсе фанаты шануюць і прызнаюць Пагоню і бел-чырвона-белы сцяг, як свае сімвалы. Мабыць, гэта таксама адна з прычын чаму сілавікі так зацікавіліся фанатамі.

«НН» прапануе невялікую падборку фанацкіх стыкераў (налепак) з выявай Пагоні і бел-чырвона-белага сцяга.

Беларускія ўльтрас. Такія налепкі робяцца для выездаў за мяжу падчас гульняў нацыянальнай зборнай.

Беларускія ўльтрас. Такія налепкі робяцца для выездаў за мяжу падчас гульняў нацыянальнай зборнай.

А вось налепак з дзяржаўнай сімволікай пакуль сустракаць не даводзілася.

А вось налепак з дзяржаўнай сімволікай пакуль сустракаць не даводзілася.

Такая партыя стыкераў была вырабленая да гульні Беларусь - Украіна ў мінулым кастрычніку.

Такая партыя стыкераў была вырабленая да гульні Беларусь - Украіна ў мінулым кастрычніку.

Налепкі барысаўскага БАТЭ. У барысаўцаў ёсць таксама стыкеры з Каліноўскім і Булак-Балаховічам.

Налепкі барысаўскага БАТЭ. У барысаўцаў ёсць таксама стыкеры з Каліноўскім і Булак-Балаховічам.

У мінскіх Шабанах таксама шануюць Пагоню. Насамрэч у фанатаў «Дынама» ёсць вялікая колькасць стыкераў нацыянальнай сімволікай. Але «НН» не мае іх у наяўнасці.

У мінскіх Шабанах таксама шануюць Пагоню. Насамрэч у фанатаў «Дынама» ёсць вялікая колькасць стыкераў нацыянальнай сімволікай. Але «НН» не мае іх у наяўнасці.

Берасцейскія дынамаўцы сябруюць з мінскімі.

Берасцейскія дынамаўцы сябруюць з мінскімі.

Ёсць свая прадукцыя з нацыянальнай сімволікай і ў ультрас «Партызана».

Ёсць свая прадукцыя з нацыянальнай сімволікай і ў ультрас «Партызана».

А вось хаўруснікі «Партызана» з Рудзенска.

А вось хаўруснікі «Партызана» з Рудзенска.

Прыгожыя налепкі светлагорскіх фанатаў.

Прыгожыя налепкі светлагорскіх фанатаў.

За Слуцк і Беларусь!

За Слуцк і Беларусь!

«Дняпро» (Магілёў).

«Дняпро» (Магілёў).

Не адстаюць і хакейныя фанаты.

Не адстаюць і хакейныя фанаты.

У гамельчукоў маецца яшчэ шмат прыгожых белмоўных налепак.

У гамельчукоў маецца яшчэ шмат прыгожых белмоўных налепак.

Смаргонскія ўзоры.

Смаргонскія ўзоры.

Мы тут былі і мы тут будзем ад хлопцаў з ФК «Мінск».

Мы тут былі і мы тут будзем ад хлопцаў з ФК «Мінск».

Асіповічы.

Асіповічы.

Салігорцы добра сябруюць з бабруйскай «Белшынай».

Салігорцы добра сябруюць з бабруйскай «Белшынай».

Салянка клубаў: «Наваградак», «Нёман» (Масты), «Рэчыца», «Слонім», «Полацк», «Тарпеда» (Мінск).

Салянка клубаў: «Наваградак», «Нёман» (Масты), «Рэчыца», «Слонім», «Полацк», «Тарпеда» (Мінск).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?