26 сакавіка спаўняецца 55 гадоў Віктару Шніпу — паэту і тонкаму гумарысту, аўтару «Сабачых гісторый», якія паспяхова пачалі сваё жыццё ў 1996 годзе на старонках «Нашай Нівы».

Шніп нарадзіўся ў вёсцы Пугачы, што між Ракавам і Купалавым Дубравам, на захад ад Мінска. Ён пачынаў як рабочы, але хіліўся да літаратуры. І нават у жонкі ўзяў іншую літаратарку з пакалення «Тутэйшых» — Людмілу Рублеўскую.

Вершы Шніпа пазнавальныя як вобразамі, так і сваім баладным рытмам.

* * *

Сонца кветкай на ўсходзе праз снег прарастае,
І канчаецца ноч, пачынаецца дзень,
І вясны беларускай пчала залатая
Выглядае з вулля, нібы з хмары прамень
Адзінокага сонца, што ўжо зацвітае
І святлом напаўняе нам душы, і свет,
Так, як белыя вершы свае ажыўляе
У пакойчыку змрочным самотны паэт…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0