У снежні 2011 года Сяргея Сяргеевіча Сідорскага адпраўляюць у доўгатэрміновую камандзіроўку кіраваць Міністэрствам прамысловасці ў Еўразійскай эканамічнай камісіі. Фактычна, пасля гадавога адпачынку ад цяжкай ношы прэм'ер-міністра, якую той нёс з 2003 па 2010, Радзіма зноў заклікала Сяргея Сяргеевіча і адправіла за мяжу.

Трэба думаць, што за 10 гадоў знаходжання ва ўрадзе Сяргей Сяргеевіч пакінуў пасля сябе выдатную спадчыну. Бо столькі гадоў упартай працы не маглі прайсці дарма!

Першымі ад гэтай спадчыны з'ехалі старэйшая дачка Алена Сідорская з мужам Віталём ў Германію. Там першы зяць Сідорскага — Віталь Мельнікаў — кіруе прадстаўніцтвам канцэрна Белнафтахім.

Менавіта ў выкарыстанні старэйшай дачкі Алены Сідорскай для адмывання грошай амерыканцы падазравалі Сяргея Сідорскага.

Другімі не вытрымалі шчасця жыць у Беларусі другая дачка Сідорскага Аксана Сідорская з мужам — Юрыем Марковічам. З'ехалі ў Маскву і заняліся бізнэсам: адкрылі ІП.

Па спасылцы можна спампаваць выпіскі з падатковай ІП Аксаны Сідорскай і ІП Юрыя Марковіча.

Уся гэтая інфармацыя даступная абсалютна свабодна на сайце падатковай: egrul.nalog.ru

Як відаць з выпісак, і Аксана, і Юрый з'яўляюцца грамадзянамі Расіі.

Тут усё дакладна, грамадзянства яны атрымалі яшчэ ў 2012 годзе ў Калінінградзе. 

У выпісцы таксама знаходзіцца інфармацыя аб тэрытарыяльным органе Пенсійнага фонду, у якім зарэгістраваны ІП. У выпадку пары Сідорскіх-джуніёр — гэта Таганскі раён Масквы, дзе яны зарэгістраваныя па месцы жыхарства.

Звярнуўшыся ў Расрэестр і аплаціўшы пошліну, вы можаце абсалютна свабодна атрымаць выпіску АДРП з інфармацыяй аб уласніку любой нерухомасці ў Расіі.

Звяртаемся за выпіскай на кватэру па адрасе: вул. Талаліхіна, д.8, кв. 83, і знаходзім там Аксану Сяргееўну Сідорскую.

Спампаваць выпіску ў добрай якасці можна па спасылцы.

Домік вельмі нават нічога. Кошт кватэры плошчай 80 метраў — каля 35 млн рублёў, на момант набыцця Аксанай Сідорскай (у выпісцы значыцца красавік 2014 г.) кватэра каштавала каля мільёна даляраў.

Дом настолькі велізарны, што ў яго ёсць уласны ўнутраны дворык на ўзроўні другога паверха, з альтанкай, дзе шпацыруюць мамы з каляскамі.

Ну і як жа без модных балкончыкаў?

Пікам іроніі з'яўляецца кот з мультыка, які вядомы сваёй цытатай: «Таіці, Таіці… нас і тут нядрэнна кормяць», помнік якому стаіць у двары дома.

Трэцяй (і апошняй) пакінула Беларусь жонка Сяргея Сідорскага — Людміла. Не доўга думаючы і яна адкрыла ІП у Расіі, выпіску можна спампаваць тут, альбо з таго ж сайта падатковай.

Прычым у зяця і дачкі віды дзейнасці на 80% супадаюць з жонкай экс-прэм'ера — вось што значыць сапраўдны сямейны бізнэс.

Цікава так атрымліваецца, што найлепшыя прадпрымальніцкія здольнасці заўсёды чамусьці ў сваякоў чыноўнікаў: жонак, дзяцей, братоў, сясцёр і інш. Чым вышэйшая пасада, тым большы камерцыйны поспех сваяка.

Тыповыя прадстаўнікі беларускага бізнэс-класа — Аксана (злева) і Людміла Сідорскія

Тыповыя прадстаўнікі беларускага бізнэс-класа — Аксана (злева) і Людміла Сідорскія

Але верх крывадушнасці ў тым, што менавіта пры Сідорскім у Беларусі забаранілі іпэшнікам наймаць работнікаў. І што робіць уся яго сям'я, як толькі з'язджае з Беларусі? Так, заводзіць ІП у Расіі, дзе гэтая забарона не дзейнічае.

Reuters

Reuters

Трэба пастарацца адпрацаваць так, каб пасля сыходу з пасады прэм'ер-міністра ўся твая сям'я палічыла за лепшае раз'ехацца па замежжах і змяніць грамадзянства, чым заставацца на Радзіме.

А яна ў нас з вамі адна, і іншай не будзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?