Адборачныя гульні да чэмпіянату Еўропы-2016 па гандболе паміж Расіяй і Украінай адбудуцца 10 і 11 чэрвеня ў Мінску.

«Прынцыпова гэтае пытанне ўжо вырашана, і засталося дачакацца толькі пацвярджэння з боку Еўрапейскай Федэрацыі гандбола.

Мы знайшлі кампрамісны варыянт пры актыўным пасярэдніцтве прэзідэнта Алімпійскага камітэта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Ён паабяцаў, што сустрэчы будуць праведзеныя на высокім узроўні. Федэрацыя гандбола Расіі забяспечыць тэлетрансляцыі з Мінска», — сказаў прэзідэнт Федэрацыі гандбола Расіі Сяргей Шышкароў.

Сустрэчы паміж Расіяй і Украінай неаднаразова пераносіліся па розных прычынах. Апошні перанос матчаў, якія павінны былі прайсці ў падмаскоўным Чэхаве ў красавіку, адбыўся па ініцыятыве ЕГФ з-за меркаванняў бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?