Першы нумар часопіса Arche за 2015 складаецца ўсяго з 5 тэкстаў і мае 419 старонак. Гэтым разам рэдакцыя зрабіліа стаўку не на аб’ём і ўсёабсяжнасць, а на лёгкасць і вытанчанасць.

Нумар адчыняецца яго цэнтральнай публікацыяй – перакладам на беларускую мову сусветна вядомага рамана Дэна Браўна «Код да Вінчы». Цікава, экранізацыя гэтага твору была забароненая да паказу на тэрыторыі Беларусі.

Таксама ў нумары: апавяданне Сцяпан Стурэйкі «Наперад! Вяртанне», даследаванне Віктара Конлеха «Беларуска-рускае дзвюхмоўе: міф ці рэальнасць?Сучасная моўная сітуацыя ў Беларусі ў люстэрку анкетавання студэнтаў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка», а таксама рэцэнзіі Андраніка Антаняна на кнігу Міхася Казлоўскага «Да кніжных скарбаў дакрануся. Нататкі бібліяфіла»(Мінск: Літаратура і мастацтва, 2011. 384 с.) і Сяргея Сурыновіча «Каштоўныя здабыткі беларускай біблістыкі», прысвечаная найноўшым перакладам Бібліі на беларускую мову.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?