Суд Мазырскага раёна 23 красавіка абвясціў прыгавор у дачыненні да жыхароў райцэнтра — мужчыны 1979 года нараджэння і яго сужыцелькі 1986 года нараджэння, якія тыдзень утрымлівалі ў палоне і гвалтавалі сваю знаёмую. 

Як паведамілі ў прэс-службе Гомельскага абласнога суда, мужчыну канчаткова прызначана 11 гадоў пазбаўлення волі, жанчыне — 10 гадоў. Абодвум — з канфіскацыяй маёмасці. Пасяджэнні праходзілі ў закрытым рэжыме. 

Пацярпелая — былая сяброўка асуджанага. Злачынства жанчына, якая мае на ўтрыманні двух малалетніх дзяцей, учыніла з помсты на глебе рэўнасці, заклікаўшы на дапамогу сужыцеля. Былую сяброўку мужчыны яны сустрэлі ў яры. Там учынілі гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару і прымусілі яе пад пагрозамі прайсці з імі ў кватэру мужчыны. Тут яны прыблізна тыдзень утрымлівалі ахвяру, здзекаваліся з яе і гвалтавалі. У пацярпелай забралі банкаўскую картку, з якой знялі грошы. 

Праз тыдзень жанчыну пачалі шукаць знаёмыя. Яны патэлефанавалі мужчыну, які ўтрымліваў яе у сябе дома. Той спалохаўся, і жанчыну адпусцілі. Пацярпелая звярнулася ў міліцыю. 

У дачыненні да сужыцеляў былі распачатыя справы на падставе пунктаў 3, 6, 7 часткі 2 артыкула 182 (выкраданне чалавека з карыслівых меркаванняў групай асоб паводле папярэдняй змовы з прымяненнем насілля, небяспечнага для жыцця ці здароўя, або якое суправаджалася катаваннем), часткі 2 артыкула 207 (разбой), часткі 2 артыкула 212 (крадзеж шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі), часткі 2 артыкулаў 166, 167 (гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару, згвалтаванне) Крымінальнага кодэкса. Да абвінавачанага таксама выкарыстаны артыкул 295 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?