Мінскі гарадскі суд адмяніў прысуд забойцу начальніка аддзела кадраў ААТ «Крышталь» Святланы Хіневіч, якая адначасова з'яўлялася членам Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, перадае карэспандэнт БелТА з залы гарадскога суда.

Суд пастанавіў прызнаць Віталя Шостака вінаватым у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.1 ст.157 (пастаўленне іншага чалавека ў небяспеку заражэння вірусам імунадэфіцыту чалавека), ч.1 арт. 328 (набыццё і захоўванне псіхатропных рэчываў без мэты збыту), п.6 ч.2 арт.139 (наўмыснае супрацьпраўнае пазбаўленне жыцця іншага чалавека, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю) Крымінальнага кодэкса Беларусі, і прысудзіць яго да 20 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Акрамя таго, суд пастанавіў прымяніць у дачыненні да мужчыны прымусовае лячэнне ад наркаманіі і таксікаманіі, а таксама спагнаць з яго на карысць сына Святланы Хіневіч кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры Br200 млн.

Прысуд можа быць абскарджаны ва ўстаноўленым законам парадку.

У красавіку 2014 мужчыну было прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 20 гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму. Таксама суд пастанавіў спагнаць з яго Br14 млн расходаў па аказанні юрыдычнай дапамогі і Br70 млн грашовай кампенсацыі маральнай шкоды. Аднак абарона падала касацыйную скаргу, Вярхоўны суд адмяніў прысуд, і справа была накіравана на новы разгляд.

Святлану Хіневіч знайшлі па месцы жыхарства ў жніўні 2013 года з множнымі колата-рэзанымі раненнямі. У Следчым камітэце заявілі, што забойства не звязанае з прафесійнай і грамадскай дзейнасцю пацярпелай і носіць бытавы характар. Неўзабаве быў выяўлены падазраваны ў здзяйсненні злачынства: ён пражываў у адным пад'ездзе з загінулай, раней судзімы не быў, з'яўляецца нарказалежным. Яго знайшлі ў несвядомым стане з множнымі рэзанымі ранамі, вострай стратай крыві. Ён быў шпіталізаваны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0