29 красавіка ў пасёлку Шаркаўшчына адкрылі і асвяцілі помнік-бюст святапакутніку Канстанціну Жданаву — у дзень, калі памесная Праваслаўная царква ўспамінае гэтага святога.
На адкрыцці прысутнічалі архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій, прадстаўнікі свецкіх уладаў раёна.
Айцец Канстанцін быў забіты (закапаны жыўцом) бальшавікамі ў 1919 годзе. Ён пабудаваў у Шаркаўшчыне храм (замест старога), які стаіць і цяпер.





