30.04.2015 / 10:18 Бел / Łac / Рус Аншлаг на канцэрце Лявона Вольскага ў Варшаве Канцэрт беларускага музыкі адбыўся ў польскай сталіцы 28 красавіка. Мерапрыемства прайшло ў варшаўскім клубе «NiePowiem», дзе музыкант сабраў поўную залу. Лявон Вольскі выканаў свае старыя і новыя песні, а таксама адказваў на пытанні прысутных.