Ад панядзелка, 4 мая, беларускія банкі ў чарговы раз апусцяць стаўкі па дэпазітах. Паводле рэкамендацыі, яны не будуць перавышаць 30%.
Планавае змяншэнне ставак адбываецца са студзеня 2015 года. Тады прыбытковасць па ўкладах у беларускіх рублях даходзіла да 50% гадавых.
На дадзены момант самыя выгадныя прапановы — 35% гадавых.





