Здарылася гэта ўвечары 29 красавіка.
Скрасці дачку, якой яшчэ не споўнілася і месяца, з Брэсцкага абласнога радзільнага дому вырашылі яе бацькі: 25-гадовы мужчына разам са сваёй 23-гадовай жонкай.
«З прычыны псіхічнага захворвання і супрацьпаказанняў да выканання бацькоўскіх абавязкаў муж і жонка не маглі забраць дзіця з радзільні, аднак маглі яго наведваць у любы зручны час. У час наведвання з захаваннем правіл унутранага распарадку маці дазволілі ўзяць дзіцяці на рукі. Пры выхадзе з палаты, лекар патлумачыла, што пакідаць памяшканне з дзіцем ім забаронена. У гэты момант мужчына дастаў нож, і, пагражаючы ім медыцынскаму работніку, пакінуў медыцынскую ўстанову з жонкай і дзіцем», — паведаміла Марына Дранькова, галоўная інспектарка па сувязі са СМІ ўпраўлення СК па Брэсцкай вобласці.
У ходзе аператыўных мерапрыемстваў да міліцыянтаў надышла інфармацыя, што дзіця можа знаходзіцца ў адной з кватэр Брэста ў цэнтры горада. Праз некалькі гадзін сямейную пару знайшлі і затрымалі.
Дзіця вярнулі ў радзільню. На бацькоў заведзена крымінальная справа. Матывы бацькоў пакуль невядомыя. У радзільным доме каментаваць выпадак адмовіліся.





