Паводле дадзеных партала Booking.com на Першамай у Мінску забраніравана 95% нумароў.
У пачатку мая ў Беларусь традыцыйна прыязжае шмат расійскіх турыстаў. У суседняй Расіі сёлета доўгіх «канікул» няма, выходныя дні падзеленыя на два блокі, 1—4 мая і 9-11 мая.
На дадзены момант самы танны свабодны нумар на дваіх у Мінску каштуе $50 (гасцініца «Турыст»), нумары ў трохзоркавых гатэлях каштуюць ад $100.





