Учора падчас звароту да народа і парламента Аляксандр Лукашэнка агучыў два ўзаемавыключальныя параграфы датычна «Рускага свету»: паводле прэзідэнта, Беларусь адначасова і належыць, і не належыць да яго.
З гэтай нагоды журналісты «Нашай Нівы» пацікавіліся ў мінчукоў, ці адносяць яны Беларусь да «Рускага свету» і чаму.
Варта адзначыць, што большасць апытаных увогуле не разумела, што значыць выраз «Рускі свет» і не магла нічога адказаць.





