Цяпер ужо былы дырэктар ААТ «Мазырскі спіртзавод» падазраецца ў злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі.
Раённая пракуратура распачала крымінальную справу.
На прадпрыемстве ўтварыліся вялікія рэшткі прадукцыі ў аб'ёмах, якія перавышаюць ўмяшчальнасць склада.
Для вырашэння праблемы складскіх запасаў завод заключыў дамовы з беларускай і расійскай кампаніямі на аказанне паслуг па перавозцы грузаў.
Прадметам дамовы з'яўлялася прадастаўленне заводу ў часовае карыстанне чыгуначных вагонаў-цыстэрнаў і аказанне iншых паслуг, звязаных з перавозкай спірту па тэрыторыі краін СНД, Балтыі і Грузіі.
Аднак фактычна цыстэрны выкарыстоўваліся для захоўвання спірту на чыгунцы на тэрыторыі завода.
За захоўванне спірту ў чыгуначных вагонах-цыстэрнах Мазырскі спіртагарэлачны завод пералічыў кампаніям аплату ў далярах і расійскіх рублях. Паводле матэрыялаў праверкі УДФР, у выніку супрацьпраўных дзеянняў дырэктара нанесены ўрон на суму больш за 1,4 млрд рублёў.





