Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко і старшыня асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» Сяргей Румас зацвердзілі Парадак арганізацыі працы з заўзятарамі футбольных клубаў, якія ўдзельнічаюць у чэмпіянаце Беларусі (PDF), паведамілі ў сайце Мінспорту.

Гэты дакумент распрацаваны ў мэтах забеспячэння бяспечнага знаходжання грамадзян на тэрыторыі фізкультурна-спартыўных збудаванняў, прадухілення правапарушэнняў падчас футбольных матчаў і накіраваны на ўзмацненне работы футбольных клубаў у часткцы іх ўзаемадзеяння з грамадскімі аб'яднаннямі заўзятараў.

Парадак з'яўляецца абавязковым для футбольных клубаў, якія ўдзельнічаюць у вышэйшай і першай лігах чэмпіянату Беларусі па футболе, пры правядзенні футбольных матчаў на ўсіх стадыёнах, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?