фота з фэйсбука Канстанціна Лашкевіча
Аляксандр Міцкевіч нарадзіўся у вёсцы Мікалаеўшчына ў сям’і Міхаліны Міцкевіч, сястры Якуба Коласа, у 1919 г.
Напярэдадні Другой сусветнай вайны скончыў настаўніцкія курсы і працаваў настаўнікам у Жыгалкаўскай вясковай школе. У 1944 г. выехаў на эміграцыю: Аўстрыя — Францыя — Бельгія. Спрабаваў вучыцца на філасофскім аддзяленні Лювенскага ўніверсітэта, але не скончыў яго.
У 1955 г., атрымаўшы запрашэнне ад дзядзькі — Міхася Міцкевіча (брата Якуба Коласа) — перабраўся ў ЗША. Жыў у Нью-Ёрку.
Быў сябрам Беларуска-Амерыканскага задзіночання, уваходзіў у Галоўную ўправу арганізацыі, кіраўніцтва Нью-Ёрскага аддзелу. Ад 1965 г. быў сябрам рэдкалегіі ды распаўсюднікам газеты «Беларус».
У 1980—1990-х выдаваў бюлетэнь «Весткі й паведамленьні Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА». Радны БНР.
Глядзі таксама: Як Коласаў пляменнік стаў завадатарам беларусаў у ЗША





