left.by
У 69 гадоў памёр грамадскі дзеяч з Гомеля Алег Грамыка.
Алег Грамыка заснаваў Партыю Зялёных, пасля таго як яго асабіста накрыла чарнобыльская хмара. Яго сям'я жыла недалёка ад Чарнобыля, у Брагінскім раёне, і дзве сястры з братам памерлі ад анкалагічных хвароб. Гэта падштурхнула яго, настаўніка геаграфіі, у палітыку.
На свабодных выбарах гамельчукі абіралі яго дэпутатам Гомельскага абласнога і гарадскога саветаў.
Ён доўгі час быў адзіным лідарам партыі, які жыў не ў Мінску, а ў Гомелі. Партыя Зялёных была невялічкай, але была — і гэта прыцягвала ўвагу да праблем аховы прыроды.
Алег Грамыка ў 1973 годзе скончыў Магілёўскі педінстытут — у адзін час з Аляксандрам Лукашэнкам, нават іграў у адной гандбольнай камандзе з ім. Гэта былі людзі аднаго пакалення, але розных вартасцей.
Пахаванне спадара Грамыкі адбудзецца сёння а 15.30 у Гомелі.
Па спадару Грамыку засталіся жонка, дарослы сын і двое ўнучкаў. І справядлівыя справы.





