Photo by Zaneta Sulgaitė, WLL

Photo by Zaneta Sulgaitė, WLL

Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

У аўторак, 5 мая, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць пакуль яшчэ малаактыўны атмасферны фронт. У асобных раёнах чакаюцца невялікія дажджы, днём магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі па захадзе туман. Вецер паўднёва-ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +4 … + 10°С, максімальная днём +15 … + 21°С, па паўднёвым захадзе 22 … + 25°С.

У сераду з Заходняй Еўропы пачне перамяшчацца актыўны атмасферны фронт, які прынясе ноччу месцамі па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, днём па заходняй палове кароткачасовыя дажджы,

месцамі моцныя дажджы, навальніцы. У дзённы час у асобных раёнах узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +4 … + 10°С, па паўднёвым захадзе да +14°С; максімальная днём +17 … + 23°С, па поўдні да +26°С.

 

У чацвер, 7 мая, уплыў фронту распаўсюдзіцца ўжо на большую частку краіны.

Чакаюцца дажджы, месцамі моцныя. Таксама магчымы навальніцы і ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м / с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу 6 … + 12°С, максімальная днём +11 … + 18°С, па поўдні да +20°С.

У пятніцу на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы. Месцамі навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +4 … + 11°С, максімальная днём +10 … + 17°С.

У выхадныя з ростам атмасфернага ціску надвор'е палепшыцца, дажджы на большай частцы спыняцца. Але будзе даволі свежа, асабліва ў начныя і ранішнія гадзіны.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +2 … + 9°С, на тарфяніках Палесся магчымы слабыя замаразкі да -2 … 0°С; максімальная днём - 12 … + 19°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?