У міліцыю 1 мая звярнуліся сваякі 82-гадовай жыхаркі в. Бор, якія паведамілі, што раніцай 29 красавіка ў дом да пенсіянеркі прыйшоў мужчына і, пагражаючы, стаў патрабаваць спіртное.

«Па словах пацярпелай, ён штурхаў яе, утрымліваў за рукі, пагражаў словамі. Дзве гадзіны ён вымагаў у яе спіртное, пакуль пенсіянерка ў выніку не сказала, дзе ў яе захоўваюцца дзве бутэлькі гарэлкі», — распавёў Аляксандр Цялюк, старшы следчы Баранавіцкага міжраённага аддзела Следчага камітэта РБ.

Рабаўнік забраў спіртное і пайшоў. Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрыманы 32-гадовы жыхар суседняй вёскі, у дачыненні да яго распачатая крымінальная справа. Мужчыну, згодна КК РБ, пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?